Telegram Group & Telegram Channel
Акулы беларускай экспертызы

Я хадзіў сёння ў акеанарыюм, бачыў там акулу. Акула была дужа неспакойная, не магла больш за 3 секунды на адным месцы праляжаць. Паляжыць, паглядзіць на камень які, і праз 3 секунды звярне ўвагу на штосьці іншае
Фота далучаю, акула прыгожая.

Я гэта ўсё да чаго

Пазаўчора ў нас выйшаў чарговы выпуск Беларускага трэкера перамен. Я думаў, што Зеркала нарабіла мне шкоды, паставіўшы 66% даверу рэжыму ў падводку да паста ў тэлеграме, бо справа ў тым, што наша выбарка не рэпрэзентуе грамадства, а рэпрэзентуе толькі анлайн-панэль, гаворкі пра 66% беларусаў няма і не было. Мы скантактаваліся з рэдактарамі Зеркала і яны змянілі тэкст на сайце, цяпер там карэктна напісана.

Фактычна сталася так, што цяпер я маю магчымасць пабачыць, хто з беларускіх аналітыкаў робіць свае далёкаідучыя высновы, прачытаўшы толькі падводку ў тэлеграме

Вось, напрыклад, ёсць палітычны аглядальнік Павел Усаў, які напісаў пост пра даследаванне, дзе кажа пра гэтыя 66% і што апытанне, у двукоссях, убудавана ў прапагандысцкую парадыгму рэжыма

Я адказна заяўляю, што Павел Усаў не чытаў ані даследавання, ані нават артыкула Зеркала, на які ён спасылаецца. Калі б Павел даў сабе рады прачытаць больш за 1 радок тэкста, ён бы не напісаў ні пра ніякую большасць, ні пра ніякія 66%. Шчыра кажучы, разумею, калі чытачы без статуса эксперта ці палітычнага аглядальніка сабе дазваляюць далей за падводку не чытаць, але эксперт, прасці госпадзі, мог бы ўжо трохі напружыцца.

Раз такая аказія, напішу яшчэ раз, павольна і вялікімі літарамі, каб кожны Павел Усаў зразумеў:

ВЫБАРКА БЕЛАРУСКАГА ТРЭКЕРА ПЕРАМЕН НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕ ГРАМАДСТВА, ЯНА ПРА ТРЭНДЫ Ў ГРАМАДСТВЕ.

МЫ НЕ ВЕДАЕМ, ЯК У ГРАМАДСТВЕ РАЗМЕРКАВАНЫ ДАВЕР ДА РЭЖЫМНЫХ ІНСТЫТУТАЎ. МЫ НЕ БАЧЫМ, КОЛЬКІ ПРАЦЭНТАЎ ЗА ЛУКУ, МЫ БАЧЫМ ЦІ ІХ СТАЛА БОЛЬШ, ЦІ МЕНЬШ, ЦІ НЕ ЗМЯНІЛАСЯ КОЛЬКАСЦЬ.

66% НЕ Ў ГРАМАДСТВЕ, А СЯРОД УДЗЕЛЬНІКАЎ АНЛАЙН-ПАНЭЛІ.

Ну і пачытайце, раз такія справы, цалкам наш трэкер. Ён варты вашай увагі.

tg-me.com/SociologyInBelarus/22
Create:
Last Update:

BY Сацыялогія ў канцлагеры

Share with your friend now:
tg-me.com/SociologyInBelarus/22

View MORE
Open in Telegram

Сацыялогія ў канцлагеры Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Telegram has exploded as a hub for cybercriminals looking to buy, sell and share stolen data and hacking tools, new research shows, as the messaging app emerges as an alternative to the dark web.An investigation by cyber intelligence group Cyberint, together with the Financial Times, found a ballooning network of hackers sharing data leaks on the popular messaging platform, sometimes in channels with tens of thousands of subscribers, lured by its ease of use and light-touch moderation.

Tata Power whose core business is to generate, transmit and distribute electricity has made no money to investors in the last one decade. That is a big blunder considering it is one of the largest power generation companies in the country. One of the reasons is the company's huge debt levels which stood at ₹43,559 crore at the end of March 2021 compared to the company’s market capitalisation of ₹44,447 crore.

Сацыялогія ў канцлагеры from no

Telegram Сацыялогія ў канцлагеры
FROM USA